Кардынал Бэртонэ: лягчэй выйсьці з эканамічнага крызісу ,чым этычнага
Сусьветная эканоміка патрабуе сёньня большае этыкі, каб выйсьці з крызісу, - сказаў
кардынал Бэртонэ. Дзяржсакратар Ватыкану 24-га лістапада сказаў прамову на адкрыцьцё
акадэмічнага году на Эўрапэйскім Унівэрсытэце ў Рыме. Кардынал Бэртонэ падкрэсьліў,
што ў апошніх гадах палітыкі забыліся аб сапраўднай натуры фінансаў. Яны па-сутнасьці
зьяўляюцца з эканоменымі сродкамі, якія павінны падтрымліваць разьвіцьцё сапраўднае
эканомікі. У сітуацыі цяперашняга крызісу трэба прывярнуць эканоміцы здаровую этыку.
На думку Дзярсакратара Ватыкану тут трэба ўмяшальніцтва дзяржавы, якая павінна прадухіліць
памылкі зробленыя раней. Ён прыпомніў таксама, што ў асноў мадэрнае эканомікі і сацыяльнае
дзяржавы ляжыць хрысьціянскі этос. Да яго трэба сёньня вяртацца.- сказаў кардынал
Бэртонэ. Эўрапэйскі Унівэрсытэт у Рыме гэта новая каталіцкая навучальная ўстанова,
якою кіруе Зграмаджаньне Легіяністаў Хрыста.