2009-11-24 13:54:14

Тайвань: каталіцкая Царква азіяцкай краіны у праграме эвангелізацыі надае асаблівае ўвагі захаванню інстытуту сям'і.


Палова малалетніх тайваньскіх злачынцаў паходзяць з няпоўнай сям'і. І хаця да Касцёла належыцца толькі 2 працэнты насельніцтва, каталіцкія сямейныя кансультацыі наведваюць многія бацькі і падлеткі ў пошуку вырашэння важнейшых праблем. Узрастанне няпоўных сем'яў і разводаў, якія не былі ўласцівыя краіне, прымушае ўлады дзейнічаць ў рэчышчы ўмацавання галоўнай ячэйкі грамадства, што перажывае праблемы. Пры падтрымцы Касцёла на Тайвані ўведзена адукацыйная праграма для маладых пар і праграмы пастырскай дапамогі сем'ям. Выйшаў агульнадзяржаўны закон, які забавязвае ўсіх нявест праходзіць падрыхтоўчыя курсы перад шлюбам. У інфармацыі з Тайваня падкрэсліваецца, што большая частка маладых людзей, жаніхоў і нявест ды іх бацькоў, што звяртаюцца ў каталіцкія цэнтры, не належыць да хрысціянства.







All the contents on this site are copyrighted ©.