2009-11-24 13:52:48

Гродна:тут ва Універсітэце на факультэце польскай філялёгіі праходзіць міжнародная канфярэнцыя "Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура". Адкрыў яе праваслаўны святар Уладзімір Барысевіч.


"І кожная добрая думка, нібыта прамень, вяртаецца зноў да цябе - да вытокаў, да сонца-- І кожная добрая справа, як Велічы цень, мяне ўзбагачае бясконца!" - працытаваў Міцкевіча іярэй Уладзімір, настаяцель Барыса-Глебскай (Калоскай) царквы Гародні. Ужо шмат год супрацоўніцтва звязвае яе з кафедрай польскай філялёгіі мясцовага універсітэта, што ўнесла магутны рэлігійна-выхаваўчы памер ў навучаннe і арганізацыю навукова-даследчай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў. Айцец Уладзімір павіншаваў калектыў кафедры таксама з юбілеям: ёй споўнілася 20 гадоў. "Працэс спалучэння царкоўнай і акадэмічнай навук з'яўляецца яркім і жыццяcцвярджальным сведчаннем нашых часоў" - зазначыў прадстаўнік Гродзенскай епархіі, пажадаўшы поспеху працам канфярэнцыі на зямлі, якая нарадзіла славянскага генія і патрыёта. Прыпомнім яшчэ цытату з Адама Міцкевіча:
Кожны дзень і штохвілінна.
Шчырасьць, веды і Aйчына.
Пойдзем хоць цяжкой дарогай,
Калі з братам брат заўсёды;
Будзе тaбе дапамога
Там, дзе мужнасьць, праца, згода!
 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.