2009-11-23 14:16:17

Малітоўны ўспамін ахвяраў галадамору на Украіне 1932-33 гадоў адбыўся не толькі ў краіне, але і па-за яе межамі.


У Брусэлі Літургічны рэквіем у катэдры Архістратыга Міхала і Гудулі сабраў сотні вернікаў. Архіярэйскую Літургію і паніхіду адслужыў біскуп для украінцаў Францыі, краін БеНіЛюкса і Швэйцарыі ўладыка Міхаіл. Амбасадар Рэспублікі Ўкраіна ў Бельгіі і Люксамбургу сп. Яўген Бершэда выступіў з прамоваю, прыпомніўшы трагічную гісторыю гэтага перыяду для свайго народа. Ён падзякваў парламантам 21 краіны свету, якія ўшанавалі ў гэты дзень памяць ахвяраў Галадамору, падкрэсліўшы, што парламанты 13 краін свету ў сваіх рэзалюцыях прызналі яго па прызнаку генацыду супраць украінскага народу. Пасол Украіны выказаў спадзяванне, што такую афіцыйную ацэнку галадамору дасць таксама парламант Бельгіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.