2009-11-23 14:14:32

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 22-га лістапада



А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Папа прыпомніў, што каралеўства, якога ўладаром ёсьць Ісус значана перавысіла ўяўяленьні Выбранага Народу аб мэсіянскім пакліканьні. Адначасна здарэньні Хрыстовага Крыжа поўнасьцю паказваюць Яго абсалютную адметнасьць ад земсікх магутнасьцяў
Голас
У чым заключаецца гэтая каралеўская “ўлада” Ісуса? Яна не такая як улада каралёў ды вялікіх гэтага сьвету. Гэта боская ўлада абдароўваньня Жыцьцём Вечным, вызваляньня ад зла, перамогі над сьмерцю. Гэта сіла Любові, якая здольная выцягваць дабро са зла, зьмякчаць зацьвярдзелыя сэрцы, ўносіць мір у найбольш вострыя канфлікты, ўзбуджаць надзею сярод змрокаў. Гэтае Каралеўства Ласкі ніколі не накідаецца, але заўсёды ўшаноўвае нашую свабоду.
Сьвяцейшы Айцец зазначыў, што гэтае Каралеўства нясе з сабою адначасна патрабаваньне выказацца па баку дабра і праўды, нават калі выбар сьцягу Хрыста не гарантуе посьпеху паводле крытэрыяў гэтага сьвету. Зазналі гэта многія вернікі, якія сваю вернасьць Хрысту мусілі адкупіць змаганьнямі з земскімі сіламі, часта аж па мучаніцтва.
Перад заканчэньнем паўднёвае сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 спаслаўся да ўшаноўванага ў нядзелю 22-га лістапада літургічнага ўспаміну Ахвяраваньня Найсьвятой Дзевы Марыі, паводле лацінскага абраду. Традыцыйна гэта дзень законных кантэнпляцыйных супольнасьцей. Папа падзякаваў асабліва за малітвы законніцам, якія пражываюць на тэрыторыі Ватыкану. На сёньняшні дзень імі ёсьць законніцы візыткі. Раней былі тут супольнасьці клярысак, кармэлітанак і бэнэдыктынак. Сьвяцейцшы Айцец заахвоціў вернікаў таксама да падтрымкі кантэмпляцыйнага жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.