2009-11-21 13:53:46

Прыгадаем словы на Агульнай аўдыенцыі ўАпостальскай Сталіцы 18 лістапада 2009 г., якія Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў тэме хараства.


catholic.by Папа падкрэсліў, што, калі вера, асабліва падчас Літургіі, сустракаецца з мастацтвам, узнікае глыбокая сувязь, пры якой абодва бакі «могуць і жадаюць казаць пра Бога, робячы Нябачнага бачным» Па словах Святога Айца, немагчыма зразумець цуд еўрапейскага мастацтва, калі не ўдумвацца ў іх духоўны сэнс. Бэнэдыкт XVI працытаваў таксама словы вядомага мастака родам з нашага ВІцебску Марка Шагала аб тым, што «на працягу стагоддзяў мастакі апускалі свае пэндзлі ў той каляровы алфавіт, якім з’яўляецца Біблія». Папа паабяцаў, што гэтая тэма будзе разгледжана шырэй падчас яго сустрэчы з дзеячамі мастацтва 21 лістапада. «Я хачу падзяліцца сваёй думкай падчас сустрэчы з дзеячамі мастацтва, аднавіўшы разам з імі прапанову прыязнасці паміж хрысціянскай духоўнасцю і мастацтвам».У катэхезе Папа звярнуў увагу на хараство гатычных сабораў, створаных у часы сярэднявечча. Іх прыгажосць, па словах Бэнэдыкта XVI, нагадвае дзеячам мастацтва аб тым, наколькі «прыгожым і захапляльным з’яўляецца шлях чалавека да пазнання Божых таямніцаў». «Чым жа можа быць тое хараство, якое па-рознаму выказваюць пісьменнікі, паэты, музыканты і мастакі, як не водбліскам адвечнага Слова, якое стала Целам?» — запытаўся, завяршаючы катэхезу, Святы Айцец.














All the contents on this site are copyrighted ©.