2009-11-21 12:46:12

Ватыкан, Сыкстынская капэлла. "Вы ёсць ахоўнікамі прыгажосці", - моцна прыпомніў Папа Бенедыкт 16 сабраным тут у суботу дзеячам мастацтва з цэлага свету."Вы - сведкі надзеі для чалавецтва".


Так высока ацаніў Свяцейшы Ацец місію прафесіяналаў на ніве культуры. Гэта абдымае таксама тэму адказнасці,бо, сказаў сёння Папа сучасным творцам, яны павінны перадаваць чалавецтву прыгажосць, без трымцення перад Бясконцай Прыгажосцю - Богам. RealAudioMP3 Сярод удзельнікаў сустрэчы - Наталля Царкова, праваслаўная мастачка з Масквы, вучаніца Іллі Глазунова, партрэтыстка Папаў: Паўла 6, Яна Паўла 2 і Бенедыкта 16. Упершыню шчыра пагутарыла мастачка з Папам Бенедыктам 16, калі ўручала яму афіцыйны партрэт у 2007 годзе,пасля выхаду ў свет Энцыклікі "Надзея". Партрэт вельмі высока быў азначаны і прыняты з падзякаю Свяцейшым Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.