Тураў. Старажытны беларускі горад над прытокамі Прыпяці - Яздай і Струменню - будзе
мець новы праваслаўны кафедральны сабор. Будаўніцтва паблаславіў Патрыярх Кірыл.
У спецыяльным пасланні Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі разам са святымі словамі блаславенства
прыклікае ўсіх, "кому дорого духовное наследіе Святой Русі", дапамагчы будаваць
гэты храм у гонар асветнікаў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Ужо распачатыя падрыхтоўчыя
працы для будоўлі. Тураў прыпамінаецца ў "Повести временных лет" 980-м годам закладання.
Яшчэ вікінгам быў вядомы шлях ад Прыпяці праз Днепр у Чорнае мора, і адтуль да Другога
Рыма - Канстантынопаля. Тураўская праваслаўная епархія - адна са старэйшых ва Ўходняй
Еўропе разам з Кіеўскай, Полацакай, Наўгародскай и Чарнігаўскай. Да нашых часоў
дайшлі рэшткі Тураўскага храма 12 стагоддзя. Памеры і прыгажосць яго пераўзыходзілі
многа Полацкія храмавыя збудаванні тае эпохі, што гаворыць аб вялікім значэнні для
хрысціянсва старажытнага Турава. Храм быў разбураны у выніку Карпацкага землятрусу
1230 года, што даказана археолагамі на матэрыялах раскопак.