2009-11-20 12:41:35

Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з прадстаўнікамі касьцельных вышэйшых навучальных устаноў


Гады вучобы на вышэйшых касьцельных навучальных установах можна параўнаць да дасьведчаньня, якое было ўдзелам Апосталаў у боку Хрыста: менавіта прабываючы з Ім яны пазналі праўду, каб затым усюды яе распаўсюджваць.- сказаў Бэнэдыкт 16 да выкладчыкаў і слухачоў рымскіх паскіх вышэйшых устаноў ды да ўдзельнікаў 23-га агульнага зграмаджаньня Міжнароднай Фэдэрацыі Каталіцкіх Унівэрсытэтаў, якія ўшаноўваюць 60-ці годдзе прызнаньння яе статуту Апостальскаю Сталіцаю. Сустрэча адбылася ў Ватыкане, ў чацьвер 19-га лістапада.
Папа у сваёй прамове падкрэсьліў заклік Другога Ватыканскага Сабору да Касьцёла, каб зацікавіўся навуковаю і выхаваўчаю дзейнасьцю. Гэта прычынілася да таго, што на цэлым сьвеце, на сёньняшні дзень, існуе 1300 ўнівэрсытэтаў ды 400 каталіцкіх факультэтаў. “Сёньняшні чалавек не ёсьць здольны зразумець поўнасьцю самога сябе ані сьвету без Ісуса Хрыста. Толькі Ён асьвячае ягоную сапраўдную годнасьць, яго пакліканьне, яго канчатковае прызначэньне і адкрывае сэрца на грунтоўную і трывалую надзею”.- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Зьвяртаючыся да выкладчыкаў і студэнтаў Папа прыпомніў, што “важным ёсьць тое, каб не страціць з поля бачаньня мэты, да якой імкнемся, а менавіта быць прыладаю эвангэльскага прапаведваньня. Адначасна трэба памятаць, што вывучаньне сьвятых навук немагчыма аддзяляць ад малітвы, ад еднасьці з Богам, ад кантэмпляцыі. У адваротным выпадку роздумам на тэму Божых таямніц пагражае, што заменяцца яны ў пустое інтэлектульнае абучэньне”,- сказаў Бэнэдыкт 16








All the contents on this site are copyrighted ©.