2009-11-19 14:05:52

У Ватыкане пачалася Канфэрэнцыя на тэму душпастырства сярод глухіх



На цэлым сьвеце жыве больш за 278-м мільёнаў асоб, якія маюць праблемы са слыхам, што спрычыняе вялікія перашкоды поўнасьцю ўдзельнічаць ў грамадзкім жыцьці, пачынаючы ад асьветы. Больш за 59-ць мільёнаў з іх гэта асобы поўнасьцю глухія. Большая частка асоб, якія маюць праблемы са слыхам гэта жыхары краін слабей разьвінутых, што спалучаецца з недамаганьнямі санітарнае службы і недахопам сродкаў купіць лякарствы.
Трохдзённая канфэрэнцыя пачалася ў чацьвер 19-га лістапада ў новай сынадальнай зале ў Ватыкане і будзе працягвацца да 21-га лістапада. Ейны лозунг гучыць: “Эффата”—Адкрыйся. Глухая асоба ў жыцьці Касьцёла”. У ёй прыймае ўдзел 498-м духоўных і сьвецкіх асоб,- у гэтым 89-ць глухіх, з 67-мі краін сьвету. На канфэрэнцыі абмяркоўваюцца псыхалагічныя і мэдычныя аспэкты гэтае хваробы як таксама месца глухіх у сям”і ды душпастырства сярод іх. У канфэрэнцыі возьмуць голас асобы кранутыя гэтаю хваробаю ды іхнія сем”і.








All the contents on this site are copyrighted ©.