Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 18-га лістапада
Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьверу. У сваіх папярэдніх катахэзах Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў
вернікаў з некаторымі аспэктамі сярэдневяковай тэалогіі. Вера людзей гэтага пэрыяду
праяўлялася не толькі ў разьвіцьці думкі але таксама цераз чароўную архітэктуру і
мастацтва. Прыкладам гэтага
ёсьць Хрысьціянскія Катэдры раманскага і гатыцкага стылю, будаваныя на працягу 3-х
стагоддзяў, пачаўшы ад ХІ асабліва ў Францыі, Італіі і Нямеччыне. Будаўнікі Цэркваў
у раманскім стылі,- сказаў Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе,- аб логодных каменных
скляпеньнях ды строгіх мурах давалі вялікую ўвагу таму, каб узбуджалі яны моцныя ўражаньні
ў душах вернікаў, якія мелі весьці іх да аскезы, пазбяганьня зла ды практыкаваньня
цнотаў. Разьбы гэтага пэрыяду гэта найчасьцей прадстаўленьне Хрыста-Суддзі, ў акружэньні
постацяў з Апакаліпсіса. Цэрквы у гатыцкім стылі характэрныя спічастасьцю архэалагічных
карон і вялікаю колькасьцю сьвятла- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Спічастасьць запрашала
да малітоўнага ўздыму і мела быць знакам тугі душы за Богам. Вялікія вокны маглі
быць аздобленыя вітражамі, якія прадстаўлялі біблійныя сцэны з жыцьця Сьвятых, мелі
адукацыйны характар. Катэдры апрача таго, што ёсьць знакам еднасьці ўсіх членаў Касьцёла,
кожнага стану, якія былі заангажаваныя ў супольную працу на Божую хвалу, ёсьць таксама
сімбалям гармоніі паміж вераю і мастацтвам у шуканьні прыгажосьці, якая мае сваю крыніцу
і ажыцьцяўленьне ў Богу,- завершыў сваю катахэзу Бэнэдыкт 16. На заканчэньне
аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары,
надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.