2009-11-17 14:03:52

Прадстаўнікі Ватыкану аб памёршым Патрыярху Паўле


У Сэрбіі працягваецца трохдзённая жалоба пасьля сьмерці Патрыярха Паўле, паховіны якога адбудуцца ў чацьвер 19-га лістапада. Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбардзі ў інтэрв”ю для сэрбскага радыё і тэлебачаньня прыпомніў ягонае запрашэньне ў Сэрбію ўдзельнікаў каталіцка-праваслаўнага тэалагічнага дыялогу. Папа Бэнэдыкт 16 даведаўся аб кепскім стане здароў”я Патрыярха Паўле ад Прэзыдэнта Сэрбіі, які адведаў Ватыкан 14-га лістапада. Сьвяцейшы Айцец запэўніў Борыса Тадіча аб сваёй малітве за паміраючага герарха. “Можна затым сказаць, што Папа асабіста быў духоўна вельмі блізка Патрыярха,- дадаў айцец Лёмбардзі. Увесь Каталіцкі Касьцёл ўдзельнічае разам з Папам у жалобе Сэрбскае Праваслаўнае Царквы і даручае Богу гэтага вялікага Пастыра”.
Спэцыяльнае спачувальнае пасланьне на рукі тымчасовага заступніка Патрыярха Паўле, мітрапалітва Амфілогія, накіраваў карыднал Вальтэр Каспэр. Старшыня Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня Адзінства Хрысьціян, між іншым, з прызнаньнем піша аб пастырскай паслузе, якую Патрыярха Паўле выконваў у цяжкіх гадах балканскага канфлікту. “Міма так вялікіх цярпеньняў астаўся Ён чалавекам веры і дыялогу, пакорным і радасным, сьветлым прыкладам жыцьця поўнасьццю адданага Богу, ахоўваючы ды адначасна разьвіваючы дух адзінства ў Сэрбскай Праваслаўнай Царкве”- напісаў кардынал Каспэр.








All the contents on this site are copyrighted ©.