2009-11-16 16:45:59

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 15-га лістапада


А паўдні гэтага дня Папа сусьтрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі, якія прыбылі каб супольна адгварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні Бэнэдыкт 16 ўказаў на адрозьненьні, якія робіць Збавіцель паміж тым, што створанае і ёсьць прамінальным, а тым, што боскае і вечнае. Пасеў Ісусавага слова ставіць таксама чалавека па баку несьмяротнасьці.
RealAudioMP3
“У славутай прыповесьці Хрыстос параўноўвае Сябе да сейбіта і пасьнівае, што зернем ёсьць Ягонае Слова. Тыя, што слухаюць прыймаюць яго і яно прыносіць плод; маюць удзел у Божым Каралеўстве, гэта значыць, што жывуць пад Ягоным панаваньнем. Астаюцца ў сьвеце, але не ёсьць ўжо з гэтага сьвету. Нясуць у сабе зародак вечнасьці, пачатак перамен, якія ўжо цяпер праяўляюцца ў добрым жыцьці, інспіраваным любоў”ю а на канец прынясе ўваскрасеньне цела. Вось сіла Хрыстовага Слова”.
Папа дадаў, што жывым прыкладам гэтае праўды ёсьць Марыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.