2009-11-16 16:41:23

"Хай блаславіць Госпад вашы намаганні, каб забяспечыць кожнага чалавека хлебам штодзённым"- такімі словамі на 5 мовах, у тым ліку і па-руску, завершыў Папа Бенедыкт 16 свой зварот да ФАO


RealAudioMP3 Прыгадаўшы сабраным у Рыме, ад якіх сёння залежыць жыццё ці галодная смерць кожнага 6-га насельніка Зямлі, а заўтра гэта лічба можа памножыцца, Папа зрабіў націск на 10 пунктах. У сёмым ён змясціў права на дастатковае харчаванне для кожнага жыхара планеты з уключэннем права на ваду, у 8-м - каб вытворчасць харчавання не вынішчвала самую прадуктыўнасць, для чаго неабходна глядзець на спосаб вырошчавання і апрацоўкі прадуктаў, у 9-м працытаваў сваю Энцыкліку "Міласэрднасць у праўдзе", у прыватнасці, што ў кожным грамадстве павіна быць паважаная "людская экалёгія", ува што ўваходзіць таксама здаровае сужыццё з прыродай, неабходнасць аховы навакольнага асяроддзя."Рашучаю праблемаю тут ёсць маральны фактар!"- зноў падкрэсліў высокі прамоўца. Ён прыгадаў аб забавязку чалавека наглядаць за асяроддзем, што проста спалучана з кожным чалавекам: асобаю як такой і ў стасунках з іншымі. Нельга патрабаваць усяго для адных і прыгнятаць другіх., рабіць пратэкцыянізмы. Аднак, канстатаваў з жалем Папа, менавіта гэта дамінуе ў ментальнасці сённяшняга спосабу прадукавання, што шкодзіць кожнай асобе, разбурае асяроддзе і руйнуе грамадства. У 10-м раздзеле ён прыгадаў, што голад ёсць найбольш суровым знакам галечы, з чым па самой сваёй натуры заўсёды імкнецца змагацца каталіцкая Царква. Касцёл будзе апекавацца і ў далейшым, як словам, так і справай, дапамогай галечным і абяздоленым света. Папа падкрэсліў моцна яшчэ раз, што да змагання з голадам пакліканыя і ўсе інтэрнацыянальныя структуры. "Неабходна выкараніць голад, галечу і нястачу ва ўсіх формах," - падкрэсліў Папа і заклікаў чалавецтва да салідарнасці, завершыўшы выступленне блаславенствам на афіцыйных мовах ФАО:англійскай, кітайскай, французскай, іспанскай,. арабскай і рускай:(Голас Папы па-руску:" Да благословит Господь ваши усилия, чтобы обеспечить каждого человека хлебом насущным!")







All the contents on this site are copyrighted ©.