2009-11-14 10:22:49

Кардынал Вальтэр Каспэр пасьля візыту ў Беларусь


“Католікі і праваслаўныя згодна супрацьстаўляцца новым праяўленьням антысэмітызму, якія становяць цяпер вялікую пагрозу”. У такі спосаб старшыня Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня Адзінства Хрысьціян падвёў вынікі свайго візыту ў Беларусь пасьля павароту ў Рым.
Кардынал Каспэр выказаў задавальненьне, што паміж праваслаўнымі і католікамі няма ўжо розніц у пытаньні адносінаў да гэбрэяў. Прыпомніў адначасна, што ва экумэнічным дыялогу гэтае пытаньне было заўсёды вельмі далікатнае. Гэта тычылася асабліва Беларусі, дзе ў мінулым часе вельмі шматлікаю была гэбрэйская супольнасьць, ў большасьці зьнішчана ў часе Другой Сусьветнай Вайны. На думку кардынала Каспэра такое згоднае стаўленьне католікаў і праваслаўных у пытаньні антысэмітызму, падобным чынам як планаваны візыт Папы Бэнэдыкта 16 ў рымскую Сынагоду, могуць зрабіць пазітыўны ўплыў на хрысьціянска-гэбрэйскія адносіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.