2009-11-14 12:21:02

Ватыкан. Тут у нядзелю завершана Пленарная асамблея па каталіцкіх СМІ. Тэма роздуму сфармуляваная ў назве:«Інтэрнэт-культура і аб'яўленне Касцёла». З падзякаю прымаем сёння ў нашай студыі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча


RealAudioMP3 Віртуальная прастора павінна стацца месцам узаемапавагі і дыялогу, дык неабходна ацаніць адэкватна ўплыў Інтэрнэту на місію Касцёла, яго дыялог са светам, карысць для душпастырства,- адзначана на прадстаўнічым сходзе CEEM (Commissione Episcopale Europea per i Media) . Сярод ўдзельнікаў і нашы, беларускія прадстаўнікі. Яны пашыраюць веданне новых магчымасцей інтэрнэт –тэхналогій, у прыватнасці, у раздзеле мэнэджмэнту пошукавай сістэмы «Google», сеціва «Facebook», сэрвісу онлайн-відэа «YouTube» і інтэрнет -энцыклапедыі "Вікіпедыя". Наогул, гаворка йдзе аб іхным значэнні ў жыцці, найперш, моладога пакалення. Увага звернута таксама на тое, як пазбегнуць хакерскіх атак. На канферэнцыі выступілі нават эксперт па кібер-злачыннасці з Інтэрпола і малады хакер са Швейцарыі. З падзякаю прымаем сёння ў нашай студыі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога запыталіся аб напрамках удасканалення паразумення і ўспрыняцця Касцёлам гэтай новай сістэмы паняццяў і каштоўнасцей, сведкамі чаго мы ўсе з'яўляемся.








All the contents on this site are copyrighted ©.