2009-11-13 14:10:36

Праблемы Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі


Недастатковая колькасьць храмаў і сьвятароў, - гэта асноўныя праблемы Каталіцкага Касьцёла ў Беларусі. Між іншым, гэткая інфармацыя агучаная ў рапарце Эпіскапату Беларусі, падрыхтаваным з нагоды візыту "Аd limina Apostolorum", зь якім ў сьнежні беларускія біскупы накіруюцца ў Рым да Бэнэдыкта XVI.
Як заявіў мінска-магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у многіх каталіцкіх парафіях у Беларусі няма касьцёлаў, а атрымаць згоду ўладаў на іх будаўніцтва вельмі цяжка. Праблема датычыць таксама колькасьці духоўных. Сярод 450 сьвятароў амаль палову складаюць іншаземцы, галоўным чынам палякі. Тым часам беларускія ўлады ўжо многія гады ўскладняюць выдачу дазволаў на пастырскую дзейнасьць іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі.
Падчас візыту беларускіх біскупаў у Рым, арцыбіскуп Кандрусевіч намерваецца запрасіць папу рымскага Бэнэдыкта XVІ у Беларусь








All the contents on this site are copyrighted ©.