2009-11-12 11:47:40

Лурд. У гэтым славутым Багародзічным сантуарыі праходзіць Пленарная Асамблея французскіх біскупаў.


"Еўропа павінна заўсёды заставацца на чале развіцця і быць сапраўднай абаронцай правоў чалавека!" Арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа ў сваім слове падкрэсліў адказнасць Еўропы за лёсы чалавецтва і цяпер, праз 20 год пасля падзення Бярлінскай сцяны, найхутчэйшую неабходнасць весці Ўсходнюю Еўропу да агульнаеўрапейскіх стандартаў. Натхняць працу біскупстваў павінна ідэя, што неабходна мець больш справядлівасці ў саміх заходніх грамадствах, якія не могуць абмяжоўвацца толькі заклікамі аб лепшым размеркаванні людскіх рэсурсаў, не аддаючы справаздачы ў тым, што ў Еўропе яны ня ёсць неабмежаваныя." Больш спарвядлівасці , - зазначыў кардынал, - вымушае мець храбрасць і цвярозы лад жыцця і погляду. Гэтыя выклікі, якія маюць нашы грамадствы, не могуць разглядацца толькі з пункту гледжання французскіх інтарэсаў. Яны знаходзяцца ў цэнтры палітычных рашэнняў усяе Еўропы і вызначаюць адказнасць Еўропы ў адносінах да астатняга свету". Прэзідэнт Французскай Біскупскай Канфярэнцыі сярод іншых пытанняў звярнуў увагу сваіх субратоў на праблемы Афрыкі і гістарычную адказнасць перад ёю."Мы пакліканы служыць агульнаму развіццю кантыненту, прычым, у павазе да афрыканскіх традыцый",- сказаў кардынал Вен -Труа.







All the contents on this site are copyrighted ©.