2009-11-12 11:48:17

Айцец Фэдэрыко Лёмбардзі: Ватыканскае Радыё не зарабляе на голасе Папы


Так сьцвердзіў гэнэральны дырэктар нашае радыёстанцыі знаёмлячы журналістаў з новым компакт-дыскам: “Альма Матэр. Музыка з Ватыкану”. Компакт-дыск зьяўляецца прадуктам фірмаў Сан Паўлё Мультімэдыя ды Унівэрсаль; спалучае музыку з голасам Папы Бэнэдыкта 16. Усе зацікаўленыя змаглі з ім пазнаёміцца 10-га лістапада ў сядзібе гарадзкіх уладаў Рыму, якая месьціцца на славутым узгорку Капітоль. Айцец Лёмбардзі сказаў пры гэтай нагодзе, што ініцыятыва выкарыстаньня голасу Папы у компакт-дыск паходзіць ад фірмы Сан Паўлё Мультімэдыя, якая зьвярнулася да Ватыканскага Радыё аб скарыстаньні голасу Бэнэдыкта 16-га. Наша радыёстанцыя перадала.- як сказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану.- восем урыўкаў малітваў і разважаньняў Сьвяцейшага Айца аб марыйнай тэматыцы.- ў гэтым сьпеў Рэджына Чэлі, які трывае 10-ць хвілін. Цэлы компакт-дыск працягваецца 49-ць хвілін.
Апрача таго компакт-дыск “Альма Матэр” суправаджае відэо з выявамі Папы Бэнэдыкта 16-га. У музычных найграньнях прыняў ўдзел Каралеўскі Філарманічны Аркестр з Лёндану. Стваральнікі пластінкі запэўнілі, што частку даходаў прызначаць на харытатыўныя ( міласэрныя) мэты,- сказаў дырэктар Ватыканскага Радыё. Падкрэсьліў таксама, што наша радыёстанцыя пашырае голас Папы ў духоўных мэтах, без ніякіх матарыяльных прыбыткаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.