2009-11-11 15:46:39

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 11-га лістапада


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб рэформе законнага жыцьця на пераломе Х і ХІ стагоддзяў, што ўнесла Абацтва з Кліні. Асаблівым цэнтрам у разьвівцьці манаскага жыцьця і разьвіцьця эўрапэйскага гуманізму сярэдневяковай Эўропы ,- сказаў Папа,- было Абацтва з Кліні якое было заснаванае ў 910-м годзе Князям Аквітаніі Вільгэльмам Першым Пабожным з думкаю аб рэформе манаскага жыцьця, якое было тады ў вялікім крызісе. Прычынаю гэтага была залежнасьць манастыроў аб сьвецкіх патранатаў. Абацтва ў Кліні паддадзена непасрэднай юрысдыкцыі Рымскага Папы; прывернена ў ім перашапачатковую рэгулу Сьвятога Бэнэдыкта; нададзена шырокія правы Абатам.
Рытм манаскага жыцьця,- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец у сёньняшняй катахэзе,- вызначала безупынная малітва, кантэмпляцыя, маўчаньне, Сьвятая Імша была адпрпаўляная з асабліваю пашанаю. Пакладзена націск на прыгажосьць цырымоніі, на музыку і царкоўны сьпеў; узбагачана Літургічны Каляндар; разьвінута культ Божай Маці і Сьвятых. З гэтага асяроддзя выйшла многа Сьвятых Абатаў.
Цэнтр у Кліні,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16,- пачаў у Касьцёле барацьбу з сымоніяю ды злоўжываньнем сярод духавенства. Цэнтр распаўсюдзіў практыку дапамогі бедным, патрабуючым, падарожнічаючым пілігрымам. Даў пачатак кляштарным школам для дзяцей, пачаў ствараць бібліятэкі, перапісваў кнігі. Навучаў гуманізму духа міру.
Трэба пажадаць,- сказаў Папа на заканчэньне сваёй катахэзы,- каб мы глядзеўшы ў будучыню, здолелі дацаніць культурныю і рэлігійную спадчыну, якую ўнёс Касьцёл у жыцьцё Эўропы.

Затым Папа зрабіў заклік за хуткае ўвядзеньне міру ў Шры Лянцы

Мінула ўжо амаль паў году ад заканчэньня канфлікту, які так многа праліў крыві на гэтай зямлі. Бачнымі ёсьць намаганьні ўладаў краіны, якія ў гэтых тыднях, робяць усё. каб аблегчыць паварот да сваіх дамоў уцекачоў. Я заахвочваю прысьпяшыць гэты працэс- сказаў Папа- і ўпрошваю ўсіх жыхароў Шры Лянкі заангажавацца да хуткага прымірэньня, ў поўнай пашане чалавечых правоў ды да справядлівай палітычнай развязкі выклікаў, якія яшчэ чакаюць краіну. Маю надзею,- сказаў Бэнэдыкт 16,- што міжнародная супольнасьць заангажуецца ў карысьць неабходнае чалавечае і эканамічнае дапамогі для Шры Лянкі ды малюся да Найсьвятой Дзевы Марыі, каб надалей мела ў сваёй апецы гэтую ўзлюбленую Зямлю..
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.