2009-11-09 14:32:04

У нядзелю 8-га лістапада Папа Бэнэдыкт 16 адведаў з пастырскім візытам два італьянскія гарады: Брэша ды Кончэсыё


Сьвяцейшы Айцец адведаў родныя мясцовасьці Папы Паўла 6-га: - Брэшу і Кончэсыё ў рэгіёне Ламбардыя на поўначы Італіі. Міма вялікага дажджу, натоўпы вернікаў чакалі на Папу ў Брэшы, куды прыбыў Бэнэдыкт 16 перад абедам.
Галоўным здарэньнем папскага візыту ў Брэшу была Сьвятая Імша перад тамашняю катэдраю. У казаньні Пантвфік прыпомніў вялікую любоў Касьцёла, якою вылучаўся Слуга Божы Павал 6-ы і чаму шмат разоў даваў доказ. Ён бачыў супольнасьць веруючых быццам-бы эвангэльскую ўдаву: “ўбогую і свабодную”, сьвядомую самой сябе і жадаў, каб такою была ў дыялогу з сучасным чалавецтвам. Роздумы Папы Монтіні аб Касьцёле ёсьць больш чым калі небудзь актуальныя- сказаў Сьвяцейшы Айцец,- а яшчэ больш каштоўным ёсьць ягоны прыклад любові да Касьцёла, неразлучанай аб любові Хрыста. “Таямніца Касьцёла,- чытаем у ягонай Энцыкліцы “Эклесіям суам”,- не ёсьць аднак таго роду праўдаю, якая замыкалася б у рамках тэалагічных ведаў, але павінна ўвайсьці ў самую практыку жыцьця, каб верныя змаглі яе пазнаць з практычнага пункту”.
Бэнэдыкт 16 прыпомніў таксама навучаньне Паўла 6-га аб сьвятарскім цэлібаце, які выяўляе любоў Хрыста да Касьцёла і Яго поўную адданасьць чалавецтву.








All the contents on this site are copyrighted ©.