Візыт у Інстытуце Паўла 6-га ў Кончэсыё ды у сам горад
Пасьля абеду ў нядзелю 8-га лістапада Бэнэдыкт 16 прыбыў да роднае мясцовасьці Джованьні
Баттіста Монтіні. Там адведаў дом будучага Рымскага Папы ды Інстытут Паўла 6-га важнага
міжнароднага цэнтра студыяў і дакумэнтацыі. У сваёй прамове Папа засяродзіўся на
выхаваўчым значэньні навучаньня Паўла 6-га. “Джованьні Баттіста Монтіні клаў вялікі
націск на фармацыю моладзі, каб зрабіць яе здольнаю да супастаўленьня з сучаснасьцю,
часта цяжкай ці проста крытычнай, але заўсёды канстурктыўнай і якая патрабавала дыялогу--
паясьніў Папа. “Павал 6-ы называў сябе старым прыяценлям моладзі”. Прызнаваў і ўмеў
дзяліцца з яе праблемамі, таму што моладзь бадзяецца паміж жаданьнем жыцьця, патрэбаю
ўпэўненасьці, жаданьнем любові а пачуцьцём загубленасьці, спакусамі сумненьня ці расчараваньня.
Навучыўся разумець гэтыя настроі і прыпамінаў, што агнастычная абыякавасьць сучаснае
думкі, крытычны пэсымізм ці ідэалагічны матарыялістычны поступ не хопяць для духа,
які адкрыты на зусім іншыя гарызонты праўды і жыцьця. Папа Павал 6-ы гаварыў: “сучасны
чалавек больш ахвотна слухае сьведкаў чым настаўнікаў, а калі слухае настаўнікаў,
гэта таму, што адначасна яны ёсьць сьведкамі.” Ён непахісна кіраваў Касьцёлам, ніколі
не трацячы даверу да моладзі, паўтараючы да іх ды іншых заклік да даручэньня сябе
Хрысту і пайсьці за Ім дарогаю Эвангэльля”- завершых сваю прамову Бэнэдыкт 16.
Апошнім
пунктам візыту было наведаньне парафіяльнага Касьцёла ў Кончэсыё, дзе Джованьні Баттіста
Монтіні быў ахрышчаны. Зьвяртаючыся да жыхароў гэтае мясцовасьці Бэнэдыкт 16 прыпомніў
навучаньне Паўла 6-га адносна хросту. “Не лёгка быць хрысьціянінам- сказаў Папа-
Патрэба адвагі і стойкасьці, каб не падвяргнуцца мэнтальнасьці гэтага сьвету, не спакусіцца
гэданізму ці спажывецтву, а калі трэба таксама змагацца з непаразуменьнямі ці проста
з сапраўдным перасьледаваньнем. Жыць хростам абазначае трывалае злучэньне з Касьцёлам,
таксама і тады, калі заўважваем на ягоным абліччы якіясьці цені ці плямы. Гэта ён
зрадзіў нас да Божага жыцьця і суправаджае нас на цэлай нашай дарозе. Палюбім яго
і такім чынам будзем сапраўднымі вучнямі Хрыста”- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Позным
вечарам у нядзелю 8-га лістапда Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан.