2009-11-09 14:36:11

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў Брэшы: -таямніца Марыі і Касьцёла


На заканчэньне Літургіі Папа разам з вернікамі адгаварыў гэтую марыйную малітву. У разважаньні перад яе адгаварэньнем гаварыў аб марыйнай пабожнасьці, якою вылучаўся Павал 6-ы, спалучаючы асобу Божае Маці з таямніцаю Касьцёла
RealAudioMP3
У гэтай пэрспэктыве незабыўным ёсьць ягоная прамова на заканчэньне трэцяй сэсіі Другога Ватыканскага Сабору 21-га лістапада 1964-а году. У часе гэтай сэсіі была зацьверджана дагматычная Канстытуцыя аб Касьцёле “Люмэн джэнтыўм”, ў якой ( як сказаў Павал 6-ы) “вяршынёю і ўкаранаваньнем ёсьць цэлы разьдзел прысьвечаны Божай Маці”. Справа тут разыходзілася пра сынтэзіс марыйнай дактрыны, якую выпрацаваў Паўсюдны Сабор. Яго мэтаю было “паказаньне аблічча Сьвятога Касьцёла, з якім Марыя ўнутрана спалучана”. У гэтым кантэксьце Павал 6-ы абвясьціў Найсьвятую Марыю “Маці Касьцёла”, падкрэсьліваючы, што “набажэнства да Найсьвятой Дзевы Марыі становіць цэнтр сапраўды падпарадкаваны кіраваньню душаў да Хрыста, каб такім чынам абьяднаць іх з Айцом у любові Духа Сьвятога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.