2009-11-07 10:44:46

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Казахстана


Эканамічны крызіс ў сьвятле Энцыклікі “Карытас ін Вэрытатэ” ды міжрэлігійны дыялог гэта дзьве тэмы, якія былі кранутыя ў часе візыту Прэзыдэнта Назарбаева ў Ватыкане. З пачатку Прэзыдэнт быў прыняты Папам Бэнэдыктам 16 а затым сустрэўся яшчэ з Дзяржсакратаром Ватыкану кардыналам Тарчысіё Бэртонэ і кіраўніком ватыканскае дыпламатыі арцыбіскупам Мамбэртім.
“У часе сардэчных размоваў—як чытаем у камунікаце Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы- ўзьнята таксама справу дзеяньняў у карысьць міру ў сьвеце ў сувязі з абняцьцем Казахстанам старшынства ў Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе. З задавальненьнем успомнена добрыя адносіны паміж Ватыканам а Рэспублікаю Казахстана”. Падкрэсьлена, што ў гэтай азійскай краіне, дзе побач мусульманаў жывуць католікі ды хрысьціяне іншых веравызнаньняў, суіснаваньне пасьлядоўнікаў розных рэлігій ёсьць мірным. Выказана жаданьне, каб веруючыя што-раз больш актыўна ўдзельнічалі ў жыцьці народу і ў дзеяньні ў карысьць супольнага дабра”- чытаем у камунікаце абвешчаным Ватыканам пасьля візыту Прэзыдэнта Назарбаева.








All the contents on this site are copyrighted ©.