2009-11-06 14:23:22

Тайвань прадстаўляе безвізавы ўезд у краіну для тых, хто мае пашпарт Ватыкану


Святаслужыцелі, дыпламаты і службоўцы горада-дзяржавы Ватыкан маюць права, як абвясціла дыпламатычная служба краіны, знаходзіцца на Тайвані без візы напрацягу 90 дзён, тады як асобы са звычайнымі пашпартамі - да 30 дзён. Прывілея бязвізавага ўезду на Тайвань - чарговы крок краіны для падтрымкі добрых двухбаковых сувязей з Ватыканам і для падвышэння культурных і адукацыйных стасункаў са Святым Пасадам. Ватыкан - адзіная ў свеце дзяржава, якая мае дыпламатычныя адносіны не толькі з Кітаем, але і з Тайванем. У апошні час стасункі між двюма дзяржавамі сталіся больш сціслымі. Так, толькі сёлета Тайвань наведала некалькі дэлегацый на чале з выбітнымі дзеячамі сусветнага Касцёлу. 11 верасня Папская рада "Кор Унум" правяла на Тайвані духоўны семінар для лідараў дабрачынных каталіцкіх арганізацый, у якім прынялі ўдзел з паўтысячы кіраўнікоў дабрачынных арганізацый з 29 краін Азіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.