2009-11-05 13:18:50

Італія: палеміка адносна прыгавору Эўрапэйскага Трыбуналу Правоў Чалавека


У Італіі не слабне абурэньне з прычыны рашэньня Эўрапэйскага Трыбуналу адносна Правоў Чалавека, які прызнаў прысутнасьць крыжоў у публічных месцах як парушэньне дэмакратыі. Прыгавор Вунійнага Суду асудзіла аднагалосна амаль ўся палітычная сцэна краіны, за выняткам камуністычных экстрамістаў.
Некаторыя палітыкі сьцвердзілі проста, што эўрапэйскія суддзі паводзяць сябе як у найгоршыя часы таталітарнага рэжыму. Сапраўды, ў Італіі апошні раз здымана крыжы па даручэньню нацыстаў.
Зьдзіўленьне і горыч з прычыны гэтага прыгавору Трыбуналу са Стасбурга выказаў таксама Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбардзі. “Крыж быў заўсёды знакам любові дадзенай Богам, еднасьці і адкрыцьця на ўсё чалавецтва,- сьцвердзіў ён. Нам вельмі непрыемна, што абыходзяцца з ім як знакам падзелаў, адчужанасьці, абмежаваньня свабоды. Крыж гэтым не ёсьць. І так не ўспрыймаюць яго італьянцы. Рэлігія ўзносіць каштоўны уклад у маральнае і духоўнае разьвіцьцё,- дадаў айцец Лёмбардзі. Становіць таксама істотны элемэнт нашае цывілізацыі. Выкінуць яго з выхаваньня моладзі ёсьць памылкым і блізарукім. Рашэньне Трыбуналу не пераконвае таксама да эўрапэйскай ідэі , якую мы італьянскія католікі ад самага пачатку рашуча падтрымлівалі. Можна аднесьці ўражаньне, што суд імкнецца аспрэчыць ролю хрысьціянства ў фармаваньні эўрапэйскае тоеснасьці, якая была і надалей астаецца вельмі істотнаю”.- сказаў айцец Лёмбардзі.
У падобным духу зарэагавала таксама Япіскапская Канфэрэнцыя Італіі. У выдадзеным камунікаце біскупы напісалі, што суддзі кіраваліся ідэалагічнымі поглядамі. Рашэньне Трыбуналу не ёсьць выяўленьнем сьвецкасьці але яе дэгэнэрацыі ў постаці лаіцызму. Трыбунал імкнецца да аддзяленьня нацыянальнае тоеснасьці ад яе духоўных і культурных крыніц”- чытаем у камунікаце Эпіскапату Італіі








All the contents on this site are copyrighted ©.