2009-11-04 14:42:13

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 4-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працянваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Прысьвяціў яе Бэрнарду з Клерво і Абэлярду, двум тэолагам з 12-га стагоддзя, якія вялі паміж сабою спрэчкі пра тое чым ёсьць тэалогія. Абодва былі згодныя, што вера патрабуе зразуменьня. Аднак жа Бэрнард,- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі,- адобрываў веру, ў час калі Абэлярд клаў націск на разумовае пазнаньне.
RealAudioMP3
Бэрнард прызнаваў, што вера сама па сабе зьмяшчае ўпэўненасьць, якая абапёртая на Сьвятым Пісаньні і навучаньні Айцоў Касьцёла а ў выпадку сумненьняў прыходзіць з дапамогаю Навучальны Урад Царквы.
Абэлярд намагаўся паддаваць праўды веры крытычным асуджэньням розуму, што магло б прывесьці да іх рэлятывізацыі і ўзбуджаньня сумненьняў.
Абодва вычоныя,- сказаў пры канцы сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16,- прычыніліся да разьвіцьця схаластычнае тэалогіі а іхнія спрэчкі ёсьць прыкладам заангажаваньня ў шуканьні праўды, якая вядзе да глыбейшага пазнаньня Бога і ўнутранага абьяднаньня з Ім.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.