Міжнароднае радыё Кітая (МРК), якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны, вядзе вяшчанне
і па-беларуску. Міжнароднае радыё Кітая (МРК) было створана 1941 года. Яго асноўная
мэта – пазнаёміць свет з Кітаем, пазнаёміць Кітай са светам, здружыць людзей розных
краін адзін з адным, паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго
свету. Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна было
праслухаць на 53 мовах у аб'ёме 1520 гадзін у суткі. У 2008 годзе МРК атрымала 2,7
мільёнаў звычайных і электронных лістоў з 161 краіны і рэгіёнаў. МРК мае больш 3500
клубаў радыёслухачоў ва ўсім свеце. Міжнароднае Радыё Кітая ўжо стала адной з самых
буйных міжнародных радыёстанцый. У 1998 годзе Міжнародным радыё Кітая быў створаны
ўласны інтэрнет-сайт - МРК-Онлайн . Гэта адзін з вядучых шматмоўных інфармацыйных
вэб-сайтаў Кітая. Нядаўна з’явіўся сайт і на беларускай мове. 23 верасня ў Пекіне
адбылася афіцыйная цырымонія прэзентацыі новых сайтаў на 6 мовах у рамках партала
МРК-Онлайн: на беларускай, галандскай, грэцкай, ісландскай, нарвежскай мовах і на
іўрыце. У 2008 годзе на інфармацыйным партале МРК-Онлайн афіцыйна адкрыліся сайты
на ўкраінскай і харвацкай мовах. Каб пашырыць аўдыторыю, у гэтым годзе МРК адкрыла
сайты на беларускай, галандскай, грэцкай, ісландскай, нарвежскай мовах і на іўрыце.
У цяперашні час інфармацыйны партал МРК-Онлайн ўжо стаў важным мостам, які яднае Кітай
з іншымі краінамі. На сённяшні дзень на МРК адкрыты сайты на 59 мовах і 18 сайтаў
радыё он-лайн.