2009-11-02 14:19:16

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 1-га лістапада


Урачысасьць Усіх Сьвятых і Задушны Дзень былі прадметам разважаньня Сьвяцейшага Айца перад адгаварэрньнем гэтае марыйнае малітвы. Бэнэдыкт 16 прыпомніў гісторыю ўрачыстасьці Усіх Сьвятых, што была спалучана з пасьвячэньнем 14-ць стагоддзяў таму назыд Рымскага Пантэону ў гонар Божай Маці ды ўсім мучанікам. Папа заахвоціў, каб у Годзе Сьвятарства памятаць аб блізкіх нам душпастырах, дзякуючы якім узрастала наша вера ды мы зазнавалі даброты і блізкасьці Бога.
За тое, калі справа ідзе пра ўспамін Усіх памёршых Бэнэдыкт 16 прыпомніў яго хрысьціянскае значэньне, таму, што мы даручаем нашых бліжніх Божай Міласэрнасьці ў духу Хрыстовае перамогі над сьмерцю.
“Як жа прыгожы і поўны суцяшэньня ёсьць ўспамін Сьвятых,- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Гэта рэчаіснасьць, якая надае іншы памер усяму нашаму жыцьцю. Мы ніколі не ёсьць самі. Належым да духоўнага “таварыства”, ў якім пануе глыбокая салідарнасьць: дабро кожнага прыносіць карысьць ўсім і наадварот, супольнае шчасьце выпраменьвае на адзінкі. Гэта таямніца, якую ў нейкай меры мы можам зазнаваць ўжо на гэтым сьвеце, ў сям”і, ў прыязьні, асабліва ў духоўнай супольнасьці Касьцёлда.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 спаслаўся да 10-е гадавіны падпісаньня Сусьветнаю Лютэранскаю Фэдэрацыяю і Каталіцкім Касьцёлам Супольнай Дэклярацыі аб Апраўданьні. Папа паясьніў ў чым заключаецца дактрына аб апраўднаньні, якая на працягу стагоддзяў была восю спрэчак у Заходняй Царкве RealAudioMP3
Мы прынятыя і адкупленыя Богам. Нашае існаваньне ўпісваецца ў гарызонт ласкі і ёсьць ведзенае міласэрным Богам, які прабачае нашыя грахі і заклікае нас да новага жыцьця ў лучнасьці з Ягоным Сынам. Жывём дзякуючы Божай Ласцы і пакліканыя, каб адказваць на гэты Ягоны дар. Гэта ўсё вызваляе нас са страху і ўзбуджае надзею ды адвагу ў сьвеце поўным няўпэўненасьці, неспакояў і цярпеньняў. У дзень падпісаньня супольнае дэклярацыі,- гаварыў Папа,- Слуга Божы Ян Павал ІІ акрэсьліў яе мянушкаю “мільёвым камененм на нялёгкай дарозе прывяртаньня поўнага адзінства паміж хрысьціянамі”. Гэтая гадавіна ёсьць нагодаю прыпомніць супольную праўду аб апраўданьні чалавека, дзеля таго, каб зьбірацца на экумэнічных сустрэчах і далей паглыбляць тэмы, што зьяўляюцца прадметам экумэнічнага дыялогу. Маю глыбокую надзею, што гэтая важная гадавіна прычыніцца да поступаў на дарозе да поўнага і бачнага адзінства ўсіх вучняў Хрыста”,- сказаў на заканчэньне Папы Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.