2009-10-31 10:49:06

Эчміадзін. Гарагін 2-гі з падзякаю прыняў віншавальную тэлеграму ад Папы Бенедыкта 16 з нагоды 10-й гадавіны выбрання на Вярхоўнага Пратрыярха і Каталікоса ўсіх армянаў.


"...Адноўленая напрыканцы мінулага стагоддзя свабода Царквы ў Арменіі прынесла радасць хрысціянам цэлага свету... Вялізная задача аднаўлення грамады лягла на Вашы плечы, - піша Папа Бенедыкт 16 Каталікосу ўсіх армянаў.- Тое, што асягнута за кароткі тэрмін, сапраўды падзівугодна. Новыя ініцыятывы заквітнелі ў галіне выхавання моладзі, фармавання клірыкаў, закладання новых прыходаў, пабудовы храмаў ...і выяўлення хрысціянскіх каштоўнасцей у сацыяльным і культурным жыцці нацыі.
Ведаю аб Вашай адданасці дыялогу, ...недвухсэнсова падкрэсленай у (нашых) нядаўніх сустрэчах... Малюся, каб усталяваныя добрыя адносіны між намі маглі працягваць узрастаць і ў будучыні",- - піша далей Папа Рымскі ў сваім віншаванні.
Армянская Праваслаўная і Апостальская Царква — адна ca старажытнейшых хрысьціянскіх цэркваў, што мае шэраг істотных асаблівасьцей, якія адрозьніваюць яе як ад праваслаўя, так і ад каталіцызму. Звычайна залічваецца рэлігіязнаўцамі да групы дахалкедонскіх усходніхЦэркваў. Гэта адна з самых старажытнsè «нацыянальных цэркваў» у сьвеце. Адміністрацыйна існуе ў 2х незалежных структурах: з цэнтрам у Эчміадзіне ў Арменіі і Каталікосам Вялікага Дома Кілікійскага з цэнтрам (з 1930)у Анцэліясе, y Лібанe.Часам заснаваньня прынята лічыць 301 год — яна была створаная высілкамі сьвяціцеля Рыгора Асьветніка , сын і пераймальнік якога, Арыстакес, быў удзельнікам Перашага Сусьветнага Сабора. У сваёй дагматыцы грунтуецца на пастановах трох першых Сусьветных Сабораў і прытрымваецца хрысталёгіі сьвяціцеля Кірылы Александрыйскага. У IV Сусьветным Саборы ня ўдзельнічала па аб'ектыўных прычынах і пастановаў яго не прыняла. У пэрыяд з 491 па 536 канчаткова адасобілася ад Канстантынопальскага патрыярхата і Cусьветнай каталіцкай Царквы
 







All the contents on this site are copyrighted ©.