Масква. Праваслаўны расейскі часопіс "Фома" рыхтуе конкурс для беларускіх паэтаў
пісьменнікаў, мастакоў, каб выпусціць іхныя творы ў сваіх прылажэннях
Прадстаўнік асветніцка-культурнага выдання ў Беларусі Таццяна Сівакова расказала,
што гэтым разам хочуць знайсці новыя творы для дзяцей маральнага і духоўнага гучання.
Штомесяц "Фома" выдае па 2 кніжкі. Назва часопіса сама вызначае адрас - большы зварот
да няверуючых. "Пра недаверка часам кажуць: не паверыць, пакуль не памацае. Так было
і з апосталам Фамой, як пра гэта расказваецца ў евангельскай прытчы (Ян, 20, 24-29).
Пачуўшы, што распяты на яго вачах Хрыстос уваскрэс, Фама сказаў, што не паверыць гэтаму,
пакуль не ўбачыць і не памацае на яго руках ран ад цвікоў і не ўкладзе сваёй «рукі
ў рэбры яго». І тады, як гаворыцца ў прытчы, з'явіўся перад ім Ісус і сказаў: «Падай
палец твой сюды і падзівіся на рукі мае, падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры мае, -
і не будзь няверны, а верны». На аснове гэтай легенды склаўся фразеалагізм. Яго прыметнікавы
кампанент - семантычны архаізм, слова, адно са значэнняў якога ўстарэла. Раней прыметнік
няверны ўжываўся і са значэннем ‘які не верыць’. Часам выраз ужыв. у літаратуры і
ў такім афармленні: няверны Тамаш (М.Танк), няверны Хама (Я.Колас)"-