2009-10-28 17:15:59

Ватыкан. Папа Бенедыкт 16 будзе прысутнічаць 8 лістапада на цырымоніі адкрыцця новага будынку Інстытута Паўла 6-га ў італьянскім горадзе Канчэнзыё, дзе нарадзіўся гэты Папа Рымскі, які займаў Пятрову катэдру ад 1963 да 1978 году.


У нядзелю, 8-га Свяцейшы Айцец выязджае з пастырскім візітам у гарады Брэша і Канчензыё. Так што малітву Анёл Панскі вы можыце адгаварыць з Бенедыктам 16-м, слухаючы яе з плошчы імя Паўла 6-га горада Брэшы. Перад тым Бенедыкт 16 адслужыць святую Імшу пад адкрытым небам. Пасля ён сустрэнецца рэлігійнымі і свецкім дзеячамі пастырскага цэнтра iмя Папы Паўла 6-га. Падчас знаходжання ў Брэшы Бенедыкт 16 прыкладзе вусны да мошчаў святога Арханёла Тадзіні, які паднесены ім ў красавіку да алтару святасці. Гэта - італьянскі святар канца 19-пачатку 20 стагоддзя, які ажыццяўляў на практыцы сацыяльную дактрыну каталіцкае Царквы. Ён быў натхнёны вераю ў Бога і любоўю да чалавека, асабліва -- пакутнага і галечнага. Кіруючыся энцыклікаю Rerum Novarum, айцец Арханёл Тадзіні ўнёс значны ўклад у палепшанне ўмоваў працы простых работнікаў Італіі і ў дапамогу інвалідам. Wzgth y горадзе Канчэнзіё Папа Бенедыкт 16 наведае дом сям'і Монціні, дзе нарадзіўся Папа Павел 6, парафію святога Антонія, дзе быў ахрышчаны. Далей будзе прысутным на ўручэнні прэстыжнай прэміі імя Папы Паўла 6-га калектыву шматтомнага французскага выдання "Sourse Chretiennes' Хрысціянскія крыніцы". Гэта - збор святаайцовых тэкстаў, які ўключыў 530 тамоў.
Даведка: Павел 6-ты (іт.: Giovanni Battista Montini), Папа Рымскі (21 чэрвеня 1963 – 6 жніўня 1978).Працягнуў і завершыў (1965) працу Другога Ватыканскага сабору. Увёў абавязковы для ўсіх хрысціян аднагадзінны эўхарыстычны пост. Усхваліў стварэнне сталага дыяканату для свецкіх асобаў. Увёў новыя правілы ў царкоўны год і новы літургічны каляндар. Увёў дапушчэнні, якія палягчаюць утварэнне між-канфесійных шлюбаў.Першы Папа, які быў у замежных падарожжах. У 1964 наведаў Святую Зямлю, Індыю. ЗША-выступаў на форуме ААН. Быў у Турцыі, Калумбіі, Швейцарыі. У 1969 наведаў Афрыку (Уганда), у 1970 — Азію, Аўстралію, Акіянію. Быў з пілігрымствам у Фаціме, пацвердзіў сапраўднасць з'яўленняў.
Правёў серыю сустрэч з Канстанцінопальскім праваслаўным патрыярхам Афінагорам, вынікам сустрэч стала адкліканне абедзвюмя цэрквамі ўзаемных экскамунікацый (1965). Прапанаваў сабе ў заложнікі замест Альда Мора, выкрадзенага і забітага «Чырвонымі брыгадамі»(італьянскія левыя тэрарысты







All the contents on this site are copyrighted ©.