2009-10-28 14:14:28

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 28-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб разьвіцьці лацінскае тэалогіі
RealAudioMP3
Асабліваю хартаю Касьцёла ХІІ стагоддзя ёсьць тагачаснае разьвіцьцё лацінскае тэалогіі. Істотную ролю ў гэтым адыгрывалі манастыры і ўнівэрсытэты. З гэтых двух цэнтраў вырасьлі дзьве мадэлі тэалогіі: манастычная і схалястычная. Прадстаўнікамі перашае мадэлі – працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі,- былі Абаты, славутыя са сваёй мудрасьці, жаданьня кантэмпляцыі і з любові да Бога.
Другую мадэль прадстаўляюць людзі ведаў, якія жадалі пазнаваць таямніцы Бога і чалавека, асабліва цераз разумовыя дасьледаваньні. Розніца мэтаў паясьнівае розніцу мэтадаў і спосабаў кіраваньня тэалогіяй.
Фундамантам манатэістычнае тэалогіі,- сказаў далей Бэнэдыкт 16,- была Lectio Divina ( лектура і роздумы над Словам Божым). Мела яна весьці да наверненьня і абажаньня Бога.
Асноваю схалястычнае тэалогіі, якую ажыцьцяўлялі ў катэдральных школах ды унівэрсытэтах было абмяркоўваньне канкрэтных тэалагічных пытаньняў, з якіх узьнікаюць сінтэзы, кампіляцыі, тэаланічныя трактаты. Асягнутыя веды,- зноў сказаў Папа,- мелі весьці да пазнаньня і паглыбленьня таямніцы Бога. Гэтыя дзьве мадэлі ажыцьцяўляюць тэалогі на працягу стагоддзяў, вядучы спрэчкі на тэму напружаньняў паміж вераю і розумам. Слуга Божы Ян Павал ІІ,- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16,- напісаў, што вера і розум гэта два крылы на якіх чалавечы дух узносіцца да кантэмпляцыі праўды. Трэба пажадаць, каб тэалагічнае імкненьне пазнаваньня таямніц Бога вяло заўсёды да паглыбляньня любові да Яго.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.