2009-10-27 15:07:49

Парыж. У французскай каталіцкай Акадэміі пачалася канфярэнцыя, прысвечаная Чарльзу Дарвіну.


"Бог, час і жыццё" - так назвалі сустрэчу і адпаведную выставу арганізатары акцыі - выкладчыкі і студэнты Бернардынскага каледжу Парыжа. Напрацягу тыдня са сваімі пазіцыямі і меркаваннямі выступяць тэолагі, выбітныя навукоўцы і слухачы дэбатаў. Дыскусіі наконт вышынь і абмежаванняў навуковых адкрыццяў Дарвіна прадэманструюць уклад у развіццё натуральных і філасофскіх навук вялікага вучонага, які адчыніў новыя гарызонты чалавечага пазнавання. За адпраўны пункт размовы каталіцкімі арганізатарамі ўзяты тэкст "Паходжанне відаў".







All the contents on this site are copyrighted ©.