2009-10-24 11:02:27

Радыё Ватыкана. У нашым палацы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў кінафестывалю "Рэлігія сёння".1-ю прэмію атрымаў італьянскі фільм "Дзённік горскага пробашча"


Рэжысёр Стэфано Саверыёні, на думку арганізатараў фестывалю, найбольш таленавіта адпавёў тэме фестывалю "Адрадзіцца згары: пачаць новае жыццё ў веры". Жывое і пастаянна ажыўляльнае пачуццё - вера ў свайго Стварыцеля - ёсць важнаю падзеяю сённяшняга дня для мільёнаў людзей. У конкурсе прынялі ўдзел каля 60 фільмаў. Асабліва вылучаныя фільмы маладых аўтараў з выкарыстаннем новых формаў камунікацыі. Высокая якасць прадстаўленых стужак прымусіла журы ўвесці акрамя трох традыцыйных яшчэ тры намінацыі для ўзнагароджання. Уручаў прэміі арцыбіскуп італьянскага горада Трэнта Луіджы Брэсан. У прамове ён падкрэсліў значнасць кінафестывалю, які стаецца прастораю дыялогу культур і рэлігій. Штогод пашыраецца геаграфія прадстаўляных на конкурс фільмаў. Сёлета у фестывалі "Рэлігія сёння", акрамя заходніх дакументалістаў, прынялі ўдзел аўтары з Ірану, Кітаю, Афрыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.