2009-10-23 13:21:28

З Уроцлава паведамілі, што ўпершыню Касцёл выпусціў на польскай мове кнігу, сумесна напісаную рабінам і каталіцкім святаром. Яна прадстаўляе погляд дзвюх рэлігій на біблейскія тэмы.


Ініцыятарам ідэі стаўся прафесар і святар з Уроцлава Маріўш Росік. Ён пераканаў пасланца сусветнай яўрэйскай арганізацыі "Шавей Ізраэль" рабіна Рапапорта напісаць частку твора з пункту гледжання юдаізму на высновы манатэістычнай рэлігіі. Той пагадзіўся пры ўмове, што выдаўцы не будуць рабіць аніякіх рэдактарскіх паправак у ягоным тэксце. "Я лічу, - зазначыў на прэзентацыі рабін, - што кніга з'яўляецца наглядным доказам плённага супрацоўніцтва, заснаванага на талерантнасці і ўзаемапавазе. У апошія гады назіраецца рэальнае імкненне польскіх каталіцкіх дзеячаў палепшыць атмасферу між прадстаўнікамі дзвюх рэлігій".







All the contents on this site are copyrighted ©.