Ватыкан аб персанальных ардынарыятах для былых англіканаў
Папа Бэнэдыкт 16 падрыхтоўвае Апостальскую Канстытуцыю, якая будзе рэгуляваць пераход
англіканаў да Каталіцкага Касьцёла. Дакумант мае выйсьці па просьбе некаторых англіканскіх
біскупаў і супольнасьцей адносна поўнага адзінства з Каталіцкім Касьцёлам. Папа
ўстановіць кананічную структуру, якая аблегчыць англіканскім вернікам уваход да поўнага
адзінства з Каталіцкмі Касьцёлам, зьберагаючы спэцыфічныя элемэнты іхняе духоўнае
і літургічнае спадчыны. У рамках паасобных Мясцовых Касьцёлаў будуць створаныя пэрсанальныя
ардынарыяты, аналагічныя да структур вайсковых ардынарыятаў. “Падрыхтаваная Кангрэгацыяю
Навукі Веры, Апостальская Канстытуцыя ёсьць адказам на паўсюднае зьявішча, чым былі
шматлікія просьбы былых англіканаў з розных кантынэнтаў аб дапушчэньні іх да поўнае
еднасьці з Каталіцкім Касьцёлам- сказаў Дырэктар Праграмаў Ватыканскага Радыё айцец
Андрэй Капроўскі. Кастытуцыя дае суцэльную кананічную мадэль для ўсяго Паўсюднага
Касьцёла, але, перад усім, дае пэўны і сталы фундамант для былых англіканскіх супольнасьцей
У сьвятле Апостальскай Канстытуцыі душпастырская турбота пра гэтыя групы ёсьць даручанаю
пэрсанальнаму ардынарыяту. Яна дапускае сьвятарскія сьвядчыны для жанатых клерыкаў,
якія раней былі англіканамі, падобным чынам як і працягваньне сьвятарскіх абавязкаў
раней жанатых анліканскіх духоўных. На біскупаў аднак будуць назначацца выключна
нежанатыя духоўныя. Такім чынам будуць ўшаноўвацца гістатычныя і экумэнічныя прынцыпы,
якія не дазваляюць ўдзяляць біскупскую сакру жанатым духоўным як у Каталіцкім Касьцёле,
так і праваслаўнай Царкве.”- сказаў айцец Капроўскі. Папская Апостальская Канстытуцыя,
якая рэгулюе пераход англіканаў на каталіцызм ёсьць заўважаная як выразны крок на
дарозе экумэнічнага дыялогу і хрысьціянскага адзінства.