2009-10-20 14:02:46

Пачаўся апошні тыдзень прац Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі


Цяпер працягваюцца працы над так званымі “прапановамі”, якія будуць перададзеныя Папе Бэнэдыкту 16. Практычна справа ідзе пра тое, што многія тэмы уздыманыя ў 12-ці рабочых групах пакрываюцца і цяпер іх Сынадальныя Айцы хочуць сабраць у адно. (робяць аднастайнымі).
У часе прац Сыноду абмеркавана таксама сітуацыю ўцекачоў на Чорным Кантынэнце, якіх ёсьць больш за 17-ць мільёнаў. Тымчасам ва Угандзе пачалася сустрэча на вярхах Афрыканскае Вуніі, якая прысьвечана менавіта гэтай праблеме. У сустрэчы удзельнічаюць прадстаўнікі 13-ці краін гэтага кантынэнту і вядуць яны спрэчкі над прыняцьцем агульнаафрыканскай канвэнцыі ў справе аховы і апекі над эмігрантамі.
У Вечным Горадзе адбыўся кангрэс зарганізаваны ўладамі Рыму на тэму: “Афрыка : якое супрацоўніцтва дзеля прымірэньня, справядлівасьці і міру?”. У сустрэчы побач мэра Вечнага Гораду ўдзельнічалі Сынадальныя Айцы, прадстаўнікі Супольнасьці Сьвятога Эджыдыя, якія моцна заангажаваныя ў дапамозе для Афрыкі ды заступнік Гэнэральнага Дырэктара ФАО.
На неабходнасьць шчыльнага супрацоўніцтва паміж Касьцёлам а дзяржаўнымі ўстановамі ўказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану, айцец Фэдэрыко Лёмбарді.
“Супрацоўніцтва з Афрыкаю і для Афрыкі не можа быць абмежавана выключна да царкоўных сілаў, нават, калі ў некаторых сітуацыях гэта менавіта яны вызначаюць напрамак дзейнасьці,- сказаў айцец Лёмбарді. Трэба на многа больш шырэйшага заангажаваньня. Да супрацоўніцтва мусіць актыўна ўключыцца цэлая грамадзкая супольнасьць таму, што са сваёй натуры і ва ўласьцівы сабе спосаб яна павінна вызначыць шляхі будаваньня прымірэньня, справядлівасьці і міру. Гэта ўнівэрсальныя ідэалы, значыць належаць усім і кожны мае да іх права”- сказаў прэсавы прадстаўнік Ватыкану.








All the contents on this site are copyrighted ©.