2009-10-20 14:03:53

Масква. Адсюль, пасля вяртання з Рыму, архіепіскап Валакаламскі Іларыён - кіраўнік аддзела Маскоўскага Патрыярхату РПЦ, прыклікаў вернікаў быць адказнымі за ўласныя лёсы.


У прыватнасці, Уладыка спаслаўся да ўсё больш масавай з'явы перакладаць вырашэнне важных пытанняў на кагосьці. Усё часцей людзі, не вытрымліваючы адказнасці перад жыццём. ідуць у манастыры да старцаў не за духоўнай падтрымкай і агульным асвячаннем. а па практычныя парады. "Старац, - указвае прэасвяшчэнства Іларыён, - гэта чалавек, які ў сілу свайго глыбокага духоўнага вопыту прызнаецца тым чалавекам, які здольны даць духоўнае настаўленне. Але ж гэта не нейкі аракул!. А вось чалавек, несфармаваны ці расцераны, дык не ведае, як распараджацца ўласным жыццём, кажа сабе:"Вось. паеду да старца - як ён скажа, так і будзе!" Як лічыць арх. Іларыён, гэта вялікая памылка. Бо кожны чалавек павінен прымаць адказныя рашэнні адносна ўласнага жыцця самастойна. Пра гэта - адказнасць за сабе і сва1 жыццё - ішла гаворка ў прамым эфіры перадачы "Царква і свет", дзе архіепіскап адказаў на пытанні телегледачоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.