2009-10-19 13:33:36

Канцэрт у гонар Папы Бэнэдыкта 16



У суботу 17-га кастрычніка ў зале імя Папы Паўла 6-га адбыўся канцэрт у гонар Сьвяцейшага Айца, зарганізаваны Міжнароднаю Пяністычнаю Акадэміяю з Імолі,- паўночнаітальянскага гораду вядомага з музычных ініцыятываў. У праграме былі творы Баха, Моцарта, Бэтовэна, Шапэна, Чайкоўскага, Лішта. Выканала іх кітайская артыстка Джын Ю.
На заканчэньне Бэнэдыкт 16 дзякуючы за канцэрт, зьвярнуў увагу на вынятковае значэньне музыкі ў міжнароднай камунікацыі.
Гэты канцэрт.- сказаў Папа.- дазволіў нам ужо чарговы раз пакаштаваць цудоўнае музыкі. Ёсьць яна духоўнаю моваю. Як-жа вельмі дапамагае ў зразуменьні і абьяднаньні людзей і народаў. Музыка гэта элемэнт кожнае культуры і можна сказаць, што суправаджае ўсе чалавечыя дасьведчаньні, ад цярпеньня да прыемнасьці, ад нянавісьці па любоў, ад смутку да радасьці, ад сьмерці да жыцьця. Музыка, вялікая музыка ўзбуджае глыбокае пачуцьцё і ў спосаб амаль натуральны ўзносіць наш розум і сэрца да Бога. Музыка можа стаць малітваю—дадаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.