2009-10-17 10:21:23

На прыватных аўдыенцыях Папа прыняў прэм"ер міністра Украіны ды князя Альбэрта ІІ


16-га кастрычніка Бэнэдыкт 16 прыняў на прыватных аўдыенцыях князя Княства Монако Альбэрта ІІ ды кіраўніка ўкраінскага ўраду, спадарыню Юлію Тымошэнко. Як чытаем у камунікаце Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы, прэм”ер міністр Украіны абмеркавала з Папам, між іншым, уклад Каталіцкага Касьцёла абодвух абрадаў у жыцьцё ўкраінскага грамадзтва, асабліва на ніве асьветы і ў павышаньні агульначалавечых і хрысьціянскіх вартасьцяў. Выказана таксама надзея, што нядаўнія пазытыўныя крокі ў адносінах паміж дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладамі дапамогуць ў разьвязцы спрэчных пытаньняў, што існуюць у краіне. Узьнята таксама тэма міру і міжнароднага супрацоўніцтва. Юлія Тымошэнко сказала журналістам, што папрасіла ў Папы дапамогі для ўступленьння Украіны да Эўрапэйскае Вуніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.