2009-10-16 13:57:06

Мэр Вільні ўзнагародзіў Хведара Нюньку


Мэр Вільні Вілюс Навіцкас узнагародзіў 9 кастрычніка старшыню Таварыства беларускай культуры ў Летуве Хведара Нюньку за значны ўклад у разьвіцьцё Вільні й віленскай самаўправы.
Віленская самаўправа ў асобе мэра Вілюса Навіцкага высока ацаніла працу Хведара Нюнькі на ніве беларушчыны й ва ўзбагачэньні культуры Вільні.
Варта дадаць, што Хведар Нюнька быў адзіным прадстаўніком нацыянальных меншасьцяў, хто атрымаў узнагароду „За заслугі для Віленскай самаўправы“.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджваньня адбылася ранкам у віленскай ратушы. Гэтая ўзнагарода ўручаецца ўпершыню. Сёньня ёй яна была ўручана чыноўнікам, чальцам Сэйму, мастакам, грамадзкім дзеячам. Усяго былі ўзнагароджаны 19 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.