2009-10-15 13:45:12

Мінск. Нам паведамляюць, што завершылася з практычнымі вынікамі канфярэнцыя, прысвечаная дарослым людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.


Пратаіярэй Ігар Карасталёў, настаяцель праваслаўнага прыходу Усіх пакутных радасць, на гэтай сустрэчы педагогаў і медыкаў расказаў пра свой персанальны 20-гадовы вопыт працы з людзьмі, якія маюць асаблівасці разумовага развіцця. Ён падкрэсліў асноўны прынцып, якім павінны кіравацца ўсе :"... калі мы аддаем душу і сэрца і шчыра працуем з гэтымі людзьмі, яны таксама аддаюць усё сваё сэрца і душу ў адказ". \
"Пражыванне, навучанне і адукацыя дарослых людзей з асаблівасцямі разумовага развіцця " - так называўся гэты навукова-практычны сход, які падкрэсліў важнасць перамены адносінаў грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У іх ліку - і да разумова абмежаваных. Айцец Ігар таксама падкрэсліў для прысутных, што адносіны з такімі людзьмі можна будаваць толькі на аснове ўзаемнасці, прычым, падкрэсліў ён, - "мы дапамагаем ім, а яны дапамагаюць і выхоўваюць нас!"







All the contents on this site are copyrighted ©.