2009-10-14 14:24:02

Агульная Аўдыенцыя ў сераду 14-га кастрычніка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьверу.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 працягваў свае разважаньні пра Айцоў Царквы
RealAudioMP3
Пабожны Пятро гэта адзін з найбольш вядомых абатаў манастыроў у Кліні. Нарадзіўся каля 1094-га году ў рэгіёне французскае Альвэрніі. У маладым возрасьце ўступіў да Закону Айцоў Бэнэдыктынаў. Вядомы са сваёй рыгарыстычнай аскезы, пабожнасьці, пакорнасьці і справядлівасьці. У 1122-м годзе- сказаў далей Папа ў сваёй сёньняшняй катахэзе.- быў выбраны Абатам у Кліні. Дзеля гэтага часта пабываў з візітам у манастырах Італіі, Англіі, Нямеччыны і Гішпаніі.
Многа браў з духоўнасьці Бэрнарда з Клерво, якога называў Сьвятым Касьцёла. Быў асаблівым абажальнікам Эўхарыстыі і Божае Маці. Ягоныя пісьмы аб Найсьвятым Сакраманце.- сказаў далей Бэнэдыкт 16 у сваім разважаньні.- належаць да шэлэўраў эўхарыстычнае літаратуры. Многа ягоных дыспутаў засяроджвалася навокал таямніцы Бога. У законным жыцьці даручаў сваім братам Літургію Гадзін, якую павінна суправаджаць духоўная лектура, роздумы, асабістая малітва і дух умярцвеньня. Навучаў, што жыцьцё духоўніка павінна пранікаць любоў да Бога і бліжніх. Яе выяўленьнем ёсьць адкрыцьцё да іншых, прабачэньне і шуканьне міру. Калі да так разуметага законнага жыцьця.- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа,- дададзім штодзённую працу то можам сказаць, што такі стыль ажыцьцяўляньня пакліканьня ёсьць таксама выклікам для вернікаў, якія жадаюць стаць сапраўднымі вучнямі Хрыста.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.