2009-10-13 13:36:27

Паведамленьне


Дарагія слухачы

14-га кастрычніка хрысьціяне ўсходняе традыцыі, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя, ўшаноўваюць сьвята Пакравы Найсьвяцейшай Багародзіцы. З гэтае нагоды з Капліцы Дабравешчаньня Ватыканскага Радыё будуць перадавацца дзьве Літургіі ўсходняга абраду.
І так а гадзіне 9.15 менскага часу будзе высылацца Літургія візантыйска-ўкраінскага абраду. Слухайце яе на кароткіх хвалях 31-го ды 25-ці мэтраў як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілягэрцаў.
За тое а гадзіне 11.30 беларускага часу будзе перадавацца Усходняя Літургія з казаньнем па-расейску. Слухайце яе на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці ды 17-ці мэтраў, як таксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.