2009-10-12 14:19:34

Кананізацыйная Сьвятая Імша ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў нядзелю 11-га кастрычніка


Папа Бэнэдыкт 16 залічыў да ліку Сьвятых Касьцёла 5-х Бласлаўлёных: арцыбіскупа Зыгмунта Шчэснага Фэлінскага, Паляка, французскую законніцу Jeanne Jugan, заснавальніцу Зграмаджаньня Малых Убогіх Законніц; гішпанскага дамініканіна айца Францішка Colly Guitart заснавальніка Зграмаджаньня Законніц Дабравешчаньня; гішпанскага трапіста Бласлаўлёнага Rafal Arnaiz Baron ды айца Язэпа Damiana de Veuster бэльгійскага місіянара, апякуна пракажоных, які стаў першым Сьвятым са Зграмаджаньня Місіянароў Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса і Марыі.
З Папам Эўхарыстыю саслужыла многа кардыналаў і арцыбіскупаў, сярод якіх былі, між іншым, кардынал Дзівіш, Кракаўскі Мітрапаліт ды кардынал Данельс з Бруксэлі.
На пачатку ўрачыстасьці арцыбіскуп Амато, Прэфэкт Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў папрасіў Папу Бэнэдыкта 16 пра ўключэньне да ліку Сьвятых пяцёх Бласлаўлёных. Затым прачытаў іхнія біяграфіі. Вернікі, зграмаджаныя ў Базыліцы Сьвятога Пятра адсьпявалі Літанію да Усіх Сьвятых.
У казаньні Папа падкрэсьліў, што “Сьвятыя не ставілі ў цэнтры самых сябе але жылі згодна з Эвангэльлем”. Гаворачы па-польску Сьвяцейшы Айцец сказаў
RealAudioMP3
У Духоўнай Акадэміі ў Пэтэрсбургу хадайнічаў за грунтоўнаю фармацыяю будучых сьвятароў. Перад выбухам Студзенськага Паўстаньня перасьцерагаў перад непатрэбным праліцьцём крыві. Аднак калі паўтаньне пачалося і калі наступілі перасьледаваньні, адважна стаў у абарону прыгнечаных. З наказу расійскага цара правёў 20-ць гадоў на выгнаньні ў Яраслаў”ю над Волгаю. Ніколі ўжо не змог вярнуцца да сваёй дыяцэзыі. У кожнай сітуацыі зьбярагаў давер да Божага Правіду і пастаянна маліўся.
Сярод 5-х новых Сьвятых, постацю найбольш вядомаю ёсьць бэльгійскі місіянар на Гаваях і слуга пракажоных, Сьвяты Язэп Дамян дэ Вуэстэр.
“Не без страху вырашыў прыбыць на востраў Молокаі, каб служыць там пакінутым пракажоным,- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Такім чынам выставіў сябе на небясьпеку заражэньня хваробаю, на якую яны цярпелі. З імі пачуваў сябе як у дома. Слуга Слова стаў такім чынам слугою церпячым, пракажоным з пракажонымі на працягу чатырох гадоў жыцьця. Каб ісць за Хрыстом, Айцец Дамян не толькі пакінуў сваю бацькаўшчыну, але таксама кінуў на шалю сваё жыцьцё. Дзеля гэтага, згодна са словамі Ісуса з Нядзельнага Эвангэльля, атрымаў Жыцьцё Вечнае”.
Зьвяртаючыся да бэльгійскіх пілігрымаў, якія прыбылі на кананізацыю Сьвятога Дамяна, Папа ўзьняў тэму еднасьці, якая асабліва актуальная ў Бэльгіі, якой пагражае разьбіцьцё. Стаючы перад гэтаю высакароднаю постацю,- сказаў Бэнэдыкт 16,- мы прыпамінам сабе, што гэта любоў творыць еднасьць. Яна яе нараджвае і робіць тое, што ёсьць жаданаю. Ідучы за Сьвятым Апосталам Паўлам, Сьвяты Дамян заахвочвае нас, каб мы выбіралі “добрае змаганьне”, не тое, якое прыносіць падзелы, але тое, якое абьядноўвае”.
На кананізацыю слугі пракажоных прыбыла таксама невялікая група гавайскіх пілігрымаў. Яны прывезьлі ў дары для Папы партрэт новага Сьвятога, які зрабіла спараліжаваная мастачка.
Да ліку Сьвятых быў залічаны гішпанскі трапіст Арнаіз Барон. Хаця памёр у возрасьце толькі 27-мі гадоў ёсьць прызнаваны за аднаго з найбольшых містыкаў мінулага стагоддзя.
Сьвятая Марыя ад Крыжа, ў жыцці сьвецкім Жуган Юган гэта постаць, якая прадстаўляе рэлігійнае адраджэньне ў пасьлярэвалюцыйнай Францыі, а таксама харытатыўную паслугу Касьцёла. У зруйнаванай рэвалюцыяй краіне засноўвае прытулкі для найбольш убогіх, асабдліва для старыкоў.
Айцец Францішак Коль пашыраў Слова Божае ў гарадах і вёсках Каталёніі, Гішпанія. Ён даходзіў да сэрцаў чалавечых таму, што перадаваў тое, што сам перажываў у сваім сэрцы: менавіта любоў Хрыста і адданасьць Яму.
На заканчэньне казаньня Папа паклікаў вернікаў да падзякі за дар сьвятасьці, які “заясьнеў сёньня ў Касьцёле ў выняткова прыгожы спосаб”. Прывітаў усіх вернікаў і зрабіў заклік да іх, каб захапляліся сьветлым прыкладам гэтых Сьвятых, дазволілі весьці сябе іхнім навучаньнем, каб усё нашае жыцьцё сталася кантыкам ( песьняю) хвалы любові Бога. Хай выпрасіць нам гэтую ласку іхняе нябеснае заступніцтва, а перад усім мацярынская апека Марыі, Каралевы Сьвятых і Маці чалавецтва”.








All the contents on this site are copyrighted ©.