2009-10-10 20:26:11

Ватыкан. У суботу, 10 кастрычніка, Папа Бенедыкт 16 прыняў на спецыяльных аўдыенцыях караля і каралеву Бельгіі і прэм'ер-міністра Францыі з жонкай.


Афрыка, Блізкі Ўсход і эканамічны крызіс - тэмы, якія хвалююць чалавецтва сёння, былі закранутыя ў гэтай сустрэчы адказных за лёсы народаў з правадыром каталіцкай грамады свету. Гэты візіт папярэднічаў важнай падзеі для бяльгійскага і французскага народу - беатыфікацыі святых, што заззялі ў іхных землях.
Падчас калёквіюма з каралём Альбертам 2-м і ягонай жонкай каралевай Паолай Папа крануў пытанні дапамогі з боку Еўропы краінам, што стаяць на шлыху развіцця і наогул аб міжнароднай палітыцы краіны ў святле гістарычнай традыцыі Бельгіі. У сустрэчы з французскім прэм'ерам Франсуа Філонам ,як паведамляе заля друку Ватыкана, пасля ўспамінаў аб пілігрымцы Бенедыкта 16 у Парыж і Лурд, былі кранутыя тэмы ўзаемных інтарэсаў і падкрэслена гатоўнасць працягваць сумесную дарогу па ўмацаванню міра і справядлівасці ў свеце. Гаворка ішла таксама аб развіцці міжрэлігійнага дыялогу і аб навуковых аспектах кліматычных змен на планеце. Французскі прэм'ер падкрэсліў важны ўклад Энцыклікі "Саritas in veritate (Праўда ў міласэрднасці)", асабліва у раздзеле карэннага перагляжду эканомікі з этычных пазіцый, неабходнага для выжывання.







All the contents on this site are copyrighted ©.