2009-10-09 13:29:27

Сынод Біскупаў: як дайсьці да сэрцаў афрыканцаў?


Ён працягвае свае працы у Сынадальнай Зале ў Ватыкане. Падобным чынам як раней Сынадальныя Айцы у сваіх выступленьнях падкрэсьлівалі патрэбу сьпелае, паглыбленае катахэзы, а таксама фармацыі вернікаў у абьёме каталіцкай сацыяльнай навукі. Зьвернута ўвагу на маніпуляваньне масс-мэдыямі ў палітычных ці ідэалагічных мэтах. Дзеля гэтага трэба разьвіваць Касьцёлам свае уласныя сродкі грамадзкага пераказу. Асабліва небясьпечнаю ёсьць пашыраная з Захаду ідэалогія “Джэндэр”, чужая як афрыканскай культуры так праўдзе аб чалавеку ў сьвятле Хрыста. Гэтая новая ідэалогія, якая між іншым прапануе антыканцэпцыю і аборт, меціць ў тоеснасьць жанчыны і мужчыны , ў сям”ю і дзяцей. Трэба ёй даваць адпор. Сынадальныя Айцы падкрэсьлівалі значэньне здаровае сям”і для выхаваньня і незаступную ролю бацькоў.
Абмеркавана таксама знамянальную для Чорнага Кантынэнту племенную мэнтальнасьць. Падкрэсьлена, што біскупы і сьвятары павінны даваць сьведчаньне еднасьці і згоднага садзейнічаць, “гаварыць адным голасам” міма этнічных розніц. Зьвернута ўвагу, што палітычнае прымірэньне не прынесла чаканых пладоў. Кранута таксама праблему ўбоства і голаду, так частых у Афрыцы міма вялікага багацьця натуральных рэсурсаў. Прыпомнена культурнае значэне традыцыйных афрыкаснкіх рэлігій і пашыраньне на Чорным Кантынэце ісламу, з якім неабходна трэба весьці дыялог.
Сынадальныя Айцы накіравалі ліст салідарнасьці з біскупам Русэнго з Букаву, што знаходзіцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. У сувязі з пануючаю ў гэтым рэгіёне драматычнаю сітуацыяю ён мусіў пакінуць Сынадальнае Зграмаджаньне і вярнуцца да сваей краіны. Раней ён паінфармаваў сабраных на Сынодзе аб нападах у краніне на каталіцкія парафіі ды аб выкраданьні духоўных асоб. На ягоную думку Касьцёл ёсьць там паддаваны прэсіі, каб маўчаў адносна несправядлівасьцей, якія там ажыцьцяўляюцца. Выноўнікамі насільля ёсьць ўзброенныя групоўкі, якія дзейнічаюць пад рознымі назвамі. У сапраўднасьці аднак іх цікавіць кантроль над багатымі рэсурсамі сыравіны, якая знаходзіцца ў рэгіёне Вялікіх Азёраў.
Сынод зрабіў заклік да уладаў Конга, каб прывярнуў у рэгіёне мір і грамадзкі парадак.








All the contents on this site are copyrighted ©.