2009-10-09 13:29:11

Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзыдэнта Палестыны


8-га кастрычніка Папа прыняў на спэцыяльнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Палестынскай Аўтаноміі Магмуда Аббаса. Ён прабывае ў гэтых днях у Рыме, сустракаючыся з галоўнымі палітыкамі Італіі. Мэта ягонага візыту атрымаць падтрымку пасьля канфлікту з радыкаламі з Гамас, якія абвінавачваюць яго ў здрадніцтве. Аббас, думаючы аб наладжаньні дыялогу з Ізраілям, прычыніўся да адложаньня на іншы тэрмін галасаваньня на форуме ААН над так званым рапартам Goldstone аб ізраільскіх ваенных злачынствах ў Зоне Газы.
Пасьля сустрэчаў у Ватыкане Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы выдала камунікат у якім паінфаравана, што ў часе сустрэч абмеркавана сітуацыю на Блізкім Усходзе, асабліва патрэбу знайсьці справядлівую і трывалую развязку ізраільска-палестынскага канфлікту, так, каб былі ўлічаны правы усіх бакоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.