2009-10-09 13:30:03

ЗША. Амерыканскі гісторык Філіп Джэнкінс на аснове свайго даследвання прыйшоў да выніку, што адной з найбольшых хрысціянскіх грамад 21 стагоддзя станецца эфіёпская.


Ватыканская газета " OSSERVATORE ROMANO (Рымскі аглядальнік) " змясціла агляд новай кнігі "Сусветная Царква - другі Ерусалім" вышэйазначанага аўтара, выпушчанай рымскім выдавецтвам Кверініана. Праф. Джэнкінс шчыльна вывучаў жыццё аднаго старажытнага горада ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне - Лалібэла. Ён сцвярдэжае, што сам г.Лалібэла павінен быць унесены ў ліст найважнейшых помнікаў хрысціянскага мастацтва і літаратуры. Назва яго паходзіць ад караля з 1200 году па Растве Хрыстовым, які якраз меў імя Гербэ Мескель Лалібэла . Тагачасны кароль эфіопскіх земляў прапанаваў хрысціянам пілігрымаваць ў свае святыні, якія лічыў вартымі як сапраўдны Ерусалім. Ён пабудаваў копіі святых месцаў Ізраіля і Юдэі часоў Езуса Хрыста, у асноўным тых святынь, з якімі былі спалучаныя смерць і Уваскрасенне Сына чалавечага-Бога. У сучаснай Лалібэлі амерыканскі навуковец аднайшоў 11 старажытных храмаў. Публікуючы вынікі сваіх росшукаў, праф. Джэкінс вызначае, што сёння ў Эфіёпіі пражывае 50 млнаў хрысціянаў, а да 2050 году іх будзе 100 млнаў. Калі так і станецца, Эфіёпія будзе радзімаю найбольшаю нацыянальнай грамады праваслаўных хрысціянаў у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.